TV Fatima
38

ПЯТНАЦЦАЦІХВІЛЁВАЯ СУСТРЭЧА З МАЦІ БОЖАЙ

ПЯТНАЦЦАЦІХВІЛЁВАЯ СУСТРЭЧА З МАЦІ БОЖАЙ Хрост Езуса ў Ярдане Маці, вось я! Я разам з Табой, Найсвяцейшай Пані, каб несці Табе суцяшэнне, каб …Больш
ПЯТНАЦЦАЦІХВІЛЁВАЯ СУСТРЭЧА З МАЦІ БОЖАЙ
Хрост Езуса ў Ярдане
Маці, вось я!
Я разам з Табой, Найсвяцейшай Пані, каб несці Табе суцяшэнне, каб спачуваць Твайму Беззаганнаму Сэрцу ў дзень, які Ты выбрала – у першую суботу месяца. Дзякую Табе, Маці, за Тваю любоў і запрашэнне да таго, каб у Тваёй прысутнасці і разам з Тваім Сэрца ісці за Езусам.
Дзякую Табе за тое, што Ты паказала мне дарогу да Аліўнага Саду; я знайшоў там молячагася Езуса. А праз нейкі час “з'явіўся натоўп, а наперадзе ішоў адзін з Дванаццаці, якога звалі Юда” (Ян 22, 47). Вучань, якога выбраў Езус, паказаў дарогу тым, што жадаюць яго злавіць. Езус выйшаў насустрач і сказаў, што Ён той, каго яны шукаюць, яны са здзіўлення ўпалі на зямлю. Слова Праўды, хоць па-людзку беззбройнае, паваліла ўзброеных пераследнікаў. Ён яшчэ раз сказаў, што Ён той, каго яны шукаюць, прасіў, каб іншым дазволілі адысці, а сам дабраахвотна аддаўся ў іх рукі. “Тады схапіўшы, павялі Яго і прывялі ў дом першасвятара” (Ян 22, 54).
Марыя, Твайго Сына …Больш